У Беларусі збіраюцца ставіць ацэнкі школьнікам па новых нормах

У Беларусі збіраюцца ставіць ацэнкі школьнікам па новых нормах

У Беларусі збіраюцца ставіць ацэнкі школьнікам па новых нормах. Іх ужо пачалі выкарыстоўваць у якасці эксперымента, паведаміла дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Беларусі Валянціна Гінчук. Паводле яе слоў, прапануецца больш канцэнтравацца на дынаміцы дасягненняў навучэнцаў, а таксама на тым, ці здольныя яны выкарыстоўваць на практыцы атрыманыя веды, паведамляе sputnik.by.

Мяркуецца, што новаўвядзенне не азначае заўважных зменаў сістэмы, найхутчэй гаворка ідзе пра новыя крытэрыі выстаўлення розных балаў.

Апошні раз нормы ацэнак ведаў школьнікаў зацвярджаліся ў нашай краіне больш за дзесяць гадоў таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі