У Беларусі затрымалі палітвязня, якога раней вызвалілі па амністыі
![Рамуальд Улан / belsat.eu](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2.jpg.webp?itok=kiwTPqJ7)
Рамуальд Улан / belsat.eu
Сілавікі затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана 16 чэрвеня на працоўным месцы, паведамляюць праваабаронцы.
— Да панядзелка яго будуць трымаць у ІЧУ. Артыкул, па якім затрымалі былога палітвязня, высвятляецца.
Былы заснавальнік і выдавец “Новай газеты Смаргоні” Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў “хіміі”. Яму паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.