У Беларусі засталося шэсць прыватных устаноў адукацыі
!["Зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/j1ycdcqu3o9upjz9kz45zfpkd22i2suw.jpg.webp?itok=EUgierVK)
"Зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі" / nashkraj.by
У Беларусі засталося шэсць прыватных устаноў адукацыі. "Усе яны маюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці", — кажа міністр адукацыі Андрэй Іванец.
У пачатку лета 2023-га ў Мінадукацыі паведамілі, што ў краіне засталося 5 прыватных школ: тры — ў Мінску, яшчэ дзве — ў Мінскім раёне. У іх налічвалася каля тысячы вучняў. Многія прыватныя школы не атрымалі дзяржаўныя ліцэнзіі. "Зачыстка" прыватных навучальных ўстаноў пачалася пасля таго, як у прыватнай мінскай школе "Смарт скул" школьнік стрэліў у аднакласніцу гумовым шарыкам з пісталета і патрапіў ёй у вока. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка загадаў "зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі". Тады за тыдзень у краіне зачынілі восем прыватных школ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.