У Беларусі захоўваецца рызыка інфляцыі — ЕАБР

У снежні зноў паскорыўся рост коштаў, ілюстрацыйнае фота.

У снежні зноў паскорыўся рост коштаў, ілюстрацыйнае фота. / pixabay.com

У снежні ў Беларусі паскорылася інфляцыя. Гадавы паказчык (да снежня 2022 года) склаў 5,8%, а ў лістападзе (да лістапада 2022-га) ён быў 5,4%. Цэны на прадукты за год павяличыліся на 6,8%, у лістападзе гэты паказчык быў менш — 6,1%. Больш прыкметна ў снежні даражэлі і нехарчовыя тавары (на 2,9% г/г супраць 2,4% г/г у лістападзе).

Рост коштаў на паслугі ў снежні і лістападзе быў прыблізна на адным узроўні — каля 8% за год.

"Паскарэнне росту цэн адбываецца на фоне росту ўнутранага попыту і высокай інфляцыі ў Расійскай Федэрацыі – ключавым гандлёвым партнёры", – адзначаюць у Еўразійскім банку развіцця. Там мяркуюць, што інфляцыйны ціск сёлета захаваецца, але ўрад будзе спрабаваць стрымаць інфляцыю, захоўваючы рэгуляванне коштаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі