У Беларусі забаранілі расійскія біядабаўкі для паляпшэння мужчынскай патэнцыі

У Беларусі забаранілі расійскія біядабаўкі для паляпшэння мужчынскай патэнцыі

Міністэрства гандлю паведаміла пра забарону рэкламы ў Беларусі, у тым ліку праз СМІ і інтэрнэт-рэсурсы, расійскіх біялагічна актыўных дабавак “Сеалекс Фортэ” і “Алі Капс”. Гэтыя сродкі прызначаныя для паляпшэння мужчынскай патэнцыі.

Ведамства паведамляе, што забарона ўведзеная згодна з пастановай намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Беларусі Ігара Гаеўскага ад 17 лютага 2016 года №23 “Аб прыпыненні ўвозу і абарачэння асобных партыяў біялагічна актыўных дабавак да ежы”. Згодна з пастановай, прыпыняецца ўвоз “Сеалекс Фортэ” і “Алі Капс” вытворчасці кампаніі “Віс” з расійскага Санкт-Пецярбурга.

Імпарцёру гэтых БАДаў вынесенае прадпісанне ад недапушчальнасці распаўсюду іх рэкламы.

Следчы камітэт Расіі яшчэ летась распачаў крымінальную справу па факце фальсіфікацыі гэтых БАДаў. Судова-хімічная экспертыза выявіла ў іх складзе не заяўленую падчас дзяржаўнай рэгістрацыі фармацэўтычную субстанцыю — тадалафіл. Прэпараты з яго ўтрыманнем павінны выкарыстоўвацца толькі пад назіраннем лекара. На тэрыторыі Расіі продаж “Сеалекс Фортэ” і “Алі Капса” таксама забаронены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі