У Беларусі забаранілі прадаваць некаторыя дзіцячыя тавары з Кітая

Дзяржстандарт забараніў з 24 жніўня прадаваць у Беларусі дзіцячыя шкарпэткі, абутак і цацкі гандлёвай маркі Kari Kids, вырабленых у Кітаі.

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", пад забарону ў Беларусі трапілі панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей з маркіроўкай "Kari baby", бо ў іх прысутнічаюць недапушчальныя для нованароджаных дзяцей і немаўлят да 1 года штучныя і сінтэтычныя валокны.

Дзіцячыай абутак T.TACCARDI трапіў пад забарону таксама па паказчыку бяспекі: у дашкольным абутку (ад 5 да 7 гадоў) і абутку для школьніц ад 7 да 12 гадоў перавышаная дапушчальная вышыня абцаса.

Акрамя таго, не адпавядаюць тэхрэгламенту бразготкі гандлёвай маркі Trampulina і KARI Kids. Дзяржстандарт указвае на недапушчальнасць павярхоўнага афарбоўвання цацак-бразготак.

Фота: materynstvo.org.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі