Вы тут

У Беларусі забаранілі прадаваць феерверкі і петарды

Гандаль піратэхнікай у Беларусі забаронены / pixabay.com

Аптовы і рознічны гандаль піратэхнікай у Беларусі забаронены, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Гэтая мера ўводзіцца пастановай Савета міністраў №475 "Аб абароце піратэхнічных вырабаў" ад 11 жніўня 2020 года. Дакумент набывае моц з 12 жніўня.

У МАРГ просяць гандлёвыя арганізацыі прыняць тэрміновыя меры па выкананні пастановы. 

Падчас вулічных акцыяў пратэсту ў апошнія дня петарды і феерверкі набылі папулярнасць сярод дэманстрантаў. Такім чынам яны адказалі на святлошумавыя гранаты, якія выкарыстоўваюць беларускія сілавікі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.