У Беларусі забаранілі купацца ўжо ў 46 вадаёмах

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, пастановы аб забароне купання ў месцах масавага адпачынку вынесены на 46 вадаёмах Беларусі. Так, у Брэсцкай вобласці забаронена купацца ў возеры Свяцілаўскае, возеры вёскі Крошын, сажалцы вёсцы Сталовічы, вадасховішчы Гаць Баранавіцкага раёна, возеры Олтушскае Маларыцкага раёна, рэках Ведзьма і Шчара Ляхавіцкага раёна.

У Віцебскай вобласці нельга купацца ў рацэ Заходняя Дзвіна ў межах Віцебска, Полацка, Наваполацка і Бешанковічаў, возеры Маладзёжнае Наваполацка, рэках Лучоса і Віцьба ў межах Віцебска, возерах Гомель і Суя Полацка, вадаёме Докшыцаў, рэках Днепр і Оршыца ў межах Оршы, а таксама ў аршанскім возеры Шчацінка.

У Гомельскай вобласці вынесена забарона на купанне ў раёне гарадскога пляжа Жлобіна, вадаёмах Маладзежны і Рудніцкі ў межах Гомеля; у Магілёўскай вобласці - у раёне гарадскога пляжа на рацэ Днепр у Шклоўскім раёне; у Гродзенскай вобласці - у зоне адпачынку на рацэ Нёман каля аздараўленчага лагера "Арляня" вёскі Барова Іўеўскага раёна і вадаёме вёскі Алекшыцы Бераставіцкага раёна.

У Мінскай вобласці забаронена купацца ў рацэ Цітоўка Пухавіцкага раёна, рацэ Случ Слуцкага раёна, Вайкоўскім вадасховішчы Плешчаніцаў Лагойскага раёна, Валожынскім і Салігорскім вадасховішчах, вадасховішчы Ляўкі, сажалках пасёлка Новы, вёскі Новыя Фалічы, вёскі Пастовічы і Сінегава Старадарожскага раёна, рэках Ілія і Уша Маладзечанскага раёна, у раёне пляжа ПУП ТК "Нарач" Мядзельскага раёна, вадасховішчах Петровіцкае і Чарніцкае Смалявіцкага раёна.

У сталіцы па-ранейшаму забаронена купацца ў Заслаўскім вадасховішчы, Камсамольскім возеры, вадасховішчах Дразды і Цна.

Нагадаем, на мінулым тыдні забарона на купанне была ўведзена на 37 вадаёмах Беларусі. Асноўнай прычынай з'яўляецца перавышэнне ўтрымання ў вадзе лактозастаноўчай кішачный палачакі, якая можа выклікаць кішачныя расстройствы.

У купальны сезон бактэрыялагічныя даследаванні вады з вадаёмаў у месцах адпачынку праводзяцца ў сярэднім раз на тыдзень.

Пастанова аб забароне на купанне выносіцца органамі Дзяржнагляду пры атрыманні двух нездавальняючых аналізаў з аднаго месца.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі