У Беларусі за суткі ўжо больш за 900 новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі за суткі ўжо больш за 900 новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі за апошнія суткі зафіксаваны 902 новыя выпадкі COVID-19 (напярэдадні было +884, на дзень раней — +845). Агулам у нашай краіне ўжо зафіксавана 94,6 тысячы выпадкаў заражэння, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Як і ў папярэднія дні, за суткі памерлі 4 чалавекі. Ахвяр ужо 965.

Праведзена 2 млн 395 тысяч 368 тэстаў на каранавірус. За апошнія суткі дадалося 8,6 тысячы (напярэдадні — больш за 14 тысяч).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі