У Беларусі з 1 жніўня падаражэюць цыгарэты і з'явяцца новыя маркі

У Беларусі з 1 жніўня падаражэюць цыгарэты і з'явяцца новыя маркі

Некаторыя маркі цыгарэт у Беларусі падаражэюць з 1 жніўня. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах. Максімальнае падаражанне складзе 10 капеек за пачак.

З вырабаў кампаніі "Нёман" на 5 капеек (з 2,40 да 2,45 рубля) падаражэюць Pall Mall Red, Pall Mall Blue, Pall Mall Azure і Pall Mall Silver. На тыя ж пяць капеек вырастуць кошты на Kent Double Mix, Kent Feel, Kent Feel Aroma, Kent Feel Aurum, Kent Mix Purple Fresh — з 3,10 да 3,15 рубля.

За цыгарэты марак Kent HDi Exclusive Grey, Kent HDi Blue, Kent HDi Silver, Kent Nano Blue, Kent Nano Silver, Kent Nano White, Kent Nanotek Blue, Kent Nanotek Silver, Kent Nanotek White, Kent Nanotek Exclusive Grey, Kent Mode Blue, Kent Mode Silver давядзецца заплаціць 3,10 рубля замест ранейшых 3,05.

Kent Switch падаражэе з 3,25 да 3,3 рубля. З 2,50 да 2,55 вырастуць кошты на Rothmans Blue, Rothmans Azure, Rothmans Blue+, Rothmans Azure+. А за маркі Rothmans Demi Blue, Rothmans Demi Silver давядзецца заплаціць 2,25 замест ранейшых 2,20 рубля.

Рост коштаў на цыгарэты ТАА "Тытунь-інвест" выглядае больш разнастайна. "Карона Стыль" падаражэе з 1,16 да 1,17 рубля, Camel Blue (сіні), Camel Blue, Camel Yellow — з 2,49 да 2,54 рубля, а Camel Compact Аctivate Purple — з 2,2 да 2,3 рубля.

Вырастуць кошты і на імпартныя цыгарэты, якія ўвозіць у нашу краіну "Беларусьгандаль". За Dunhill Blue, Dunhill Gold, Dunhill Fine Cut Blue, Dunhill Fine Cut Gold давядзецца заплаціць 3,6 рубля замест цяперашніх 3,5. Кошты на Kent Mode Blue, Kent Mode Silver павялічацца з 3,05 да 3,1 рубля, Kent Double Mix, Kent Mix Red Breeze — з 3,1 да 3,15 рубля.

Rothmans Demi Blue, Rothmans Demi Silver вырастуць у кошце з 2,2 да 2,25 рубля, Rothmans Demi Mix — з 2,3 да 2,4 рубля.

Таксама ў продажы з'явяцца новыя маркі — Davidoff Reach Silver і Davidoff Reach Blue. За пачак такіх цыгарэт давядзецца выкласці 2,7 рубля.

Імпартныя маркі, якія увозіць кампанія "Энерга-Оіл", таксама стануць даажэйшымі. L&M Motion, L&M Compact (сіні) замест 2,15 стануць каштаваць 2,2 рубля, L&M Blue Label (сіні) падаражэюць з 2,3 да 2,35 рубля. За Parliament Night Blue, Parliament Aqua Blue давядзецца заплаціць 3,5 рубля замест ранейшых 3,4. А цыгарэты Marlboro Red, Marlboro Gold вырастуць у цане з 3,15 да 3,20 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі