У Беларусі вызначылі тэрміны ўступнай кампаніі ў 2019 годзе

У Беларусі вызначылі тэрміны ўступнай кампаніі ў 2019 годзе

У Беларусі вызначылі тэрміны ўступнай кампаніі ў 2019 годзе. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства адукацыі, інфармуе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Між іншым, сталі вядомыя тэрміны прыёму дакументаў ад абітурыентаў. 12-17 ліпеня іх змогуць падаць тыя, хто збіраецца атрымліваць вышэйшую адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама платнікі. З 15 лістапада ад 5 снежня — тыя, хто паступае на завочную форму навучання ў ВНУ сельскагаспадарчага профіля (і бюджэтнікі, і платнікі).

Мінадукацыі вызначыла таксама, што вучні профільных класаў педагагічнага накірунку, якія будуць паступаць на педспецыяльнасці, падаваць дакументы будуць 12-14 ліпеня.

Больш падрабязна пра пастанову Мінадукацыі можна паглядзець тут.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі