Пракурор Мінска вынес пастанову аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу "Беларуская салідарнасць" (даменнае імя: biеlarus.nеt). Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
biеlarus.nеt — гэта сайт платформы "Беларуская салідарнасць", якая ставіць сваёй мэтай ідэю Адраджэння і абароны незалежнасці Беларусі, а таксама дае магчымасць "ідэйных зносін паміж беларусамі". Дэкларацыя салідарнасці "простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: "Каго любіш?"- "Люблю Беларусь" - "То узаемна", гаворыцца на сайце. Рэсурс актыўна публікуе выказванні і выступы лідэра КХП-БНФ Зянона Пазняка.