У Беларусі ўзмоцняць адказнасць за непраходжанне тэхагляду аўтамабіля?

У пятніцу ён удзельнічаў у пасяджэнні калегіі міністэрства транспарту і камунікацый у Гомелі.



"У частцы тэхагляду неабходна навесці парадак, — цытуе словы Калініна "Интерфакс-Запад". — Часам глядзіш і нават візуальна разумееш, што аўтамабіль проста не мог прайсці тэхагляд. Трэба павысіць патрабаванні да такіх аўтааматараў".



Акрамя таго, віцэ-прэм'ер паведаміў, што ў бягучым годзе плануецца перагледзець патрабаванні да аўтамабіляў таксі. Яны павінны быць "больш жорсткімі, больш патрабавальнымі, каб наш педантычны пасажыр быў задаволены", адзначыў Анатоль Калінін.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі