У Беларусі ўжо 1101 палітвязень

У Беларусі ўжо 1101 палітвязень

У Беларусі ўжо 1101 палітвязень. Праваабаронцы дадалі ў спіс яшчэ 10 прозвішчаў. Гэта — Андрэй Акушка, Дзмітрый Качаноўскі, Валерый Ларчык, Аляксандр Лобан, Віталь Маскалёў, Віталь Марухленка, Мікалай Сасноўскі, Аляксандр Сафонаў, Раман Скапцоў і Наталля Сцепанцова. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Ларчык асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за "абразу Лукашэнкі". Скапцоў за тое ж атрымаў 2 гады і 6 месяцаў "хіміі". Сасноўскі, Сафонаў, Сцепанцова і Маскалёў асуджаны за "абразу прадстаўніка ўлады" (апошні яшчэ і за "пагрозу прадстаўніку ўлады гвалтам") на тэрміны ад 1 года 6 месяцаў да 3 гадоў "хіміі". Качаноўскі атрымаў тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за "здзек над дзяржаўнай сімволікай" і "абразу прадстаўніка ўлады". Лобан і Марухленка ўзятыя пад варту за каментары ў сацсетках па "справе Зельцэра", Акушка — за "абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі