У Беларусі ўладальнікаў электрамабіляў вызвалілі ад транспартнага падатку

У Беларусі ўладальнікаў электрамабіляў вызвалілі ад транспартнага падатку

У Беларусі ўладальнікаў электрамабіляў вызвалілі ад транспартнага падатку. Гэта прадугледжвае ўказ кіраўніка дзяржавы (№ 273 ад 10 ліпеня), прысвечаны стымуляванню выкарыстання электрамабіляў. У ім згадваюцца і іншыя новаўвядзенні. Напрыклад, пры ўвозе ў нашу краіну зарадных прыстасаванняў, якія не выпускаюцца ў Беларусі, не трэба будзе плаціць падатак на даданую вартасць.

У нашай краіне збіраюцца стымуляваць попыт на электрамабілі, запланаванае стварэнне зараднай і сервіснай інфраструктуры (дзяржаўным аператарам будзе "Беларуснафта"), інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі