У Беларусі ў рэпартажах з судоў пачалі хаваць твары суддзяў

Брэсцкае дзяржаўнае тэлебачанне нярэдка робіць рэпартажы з палітычных працэсаў. Але ў іх заўважылі новаўвядзенне. "ТРК Брэст" зрабіла сюжэт пра тое, як суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч прысудзіў 12 гадоў калоніі пенсіянеру-падпалкоўніку Дзмітрыю Нешта. Прысуд агучыла суддзя Юльяна Шчэрба. У рэпартажы яе твар "схавалі". Відаць, у мэтах яе бяспекі. А вось твары народных засядацельніц, якія стаялі побач, хаваць не сталі.

Раней у сюжэтах, фотарэпартажах дзяржаўных прапагандыстаў "хавалі" твары сілавікоў, якія баяцца адказнасці за ўдзел у рэпрэсіях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.