Пенсіянеру-падпалкоўніку прысудзілі 12 год калоніі за “кактэйлі Молатава”

Дзмітрый Нешта / фота з сацыяльных сетак
Дзмітрый Нешта / фота з сацыяльных сетак

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч прысудзіў 12 год калоніі пенсіянеру-падпалкоўніку Дзмітрыю Нешта за тры “кактэйлі Молатава” ў аўтамабілі ўнутраных войск.

Па матэрыялах следства, мужчына 26 верасня 2020 года вырабіў тры “кактэйлі Молатава”, якія пасля кінуў у аўтамабілі вайскоўцаў, што стаялі каля адной з вайсковых частак. Дзмітрый пераканаўся, што яны ўспыхнулі, і пасля сыйшоў з месца здарэння, — паведамляююць праваабаронцы.

Дзмітрый абвінавачваўся ў незаконных дзеяннях у адносінах да паляўнічай агнястрэльнай зброі (ч.1. арт. 295-3 КК) і акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).

Суддзя Юльяна Шчэрба прысудзіла абвінавачанаму 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і пазбавіла яго вайсковага звання “падпалкоўнік”.

Дзмітрый — вайсковы пенсіянер, працаваў у Баранавічах на 558-м авіярамонтным заводзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі