Вы тут

У Беларусі ў ліпені знізіліся цэны

Фота: 1prof.by

У ліпені 2018-га Белстат зафіксаваў зніжэнне спажывецкіх цэнаў на 0,2%. Агулам ад пачатку 2018 года інфляцыя ў краіне склала 2,8%. 

Так, кошты на харчовыя тавары ў ліпені паменшалі на 0,5% (ад пачатку года выраслі на 1,9%). Кошты на нехарчовыя тавары за мінулы месяц выраслі на 0,02% (ад пачатку года — на 2%).

Цэны на паслугі за ліпень павялічыліся на 0,3% (ад пачатку года — на 5,5%).