У Беларусі ствараецца вертыкаль кантрольна-наглядных органаў

У Беларусі ствараецца вертыкаль кантрольна-наглядных органаў

У Беларусі ствараецца вертыкаль кантрольна-наглядных органаў. На яе чале будзе Камітэт дзяржаўнага кантролю. Пра гэта паведаміў старшыня КДК Леанід Анфімаў.

"Гэта не проста фармальны крок па ўпарадкаванні кантрольнай дзейнасці, — цытуе словы Анфімава БЕЛТА. — У аснове — аптымізацыя і рацыянальны падыход з боку ўсіх наглядных і кантрольных органаў краіны да суб'ектам гаспадарання, якія правяраюцца. Задача заключаецца ў тым, каб не перашкаджаць сваімі праверачнымі мерапрыемствамі прадпрыемствам, якія нармальна працуюць".

Леанід Анфімаў адзначыў, што стварэнне вертыкалі кантрольна-наглядных органаў не азначае, што ўсе яны будуць падначальвацца Камітэту дзяржкантроля. КДК будзе каардынаваць іх працу. Калі ў сакавіку 2017-га Аляксандр Лукашэнка падтрымае прапановы па аптымізацыі кантрольна-нагляднай дзейнасці, то ў траўні "будзе створаны паўнавартасны дарадчы орган, які пачне працаваць пад кіраўніцтвам Камітэта дзяржкантроля".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі