У Беларусі скончылі рамонт нафтаправода "Дружба"

У Беларусі скончылі рамонт нафтаправода "Дружба"

У Беларусі скончылі рамонт нафтаправода "Дружба", інфармуе interfax.by. З 14 студзеня ён адбываўся на ўчастку ад Мазыра да Брэста, дзе замянілі секцыі агульнай працягласцю 40 метраў. Цяпер жа транзіт расійскай нафты праз Беларусь у накірунку Польшчы адноўлены ў поўным аб'ёме (некалькі дзён ён складаў толькі 50% ад максімальнай вытворчасці нафтаправода).

Рамонт нафтаправода адбыўся на фоне спынення паставак нафты ў Беларусь з Расіі. Беларуска-расійскія перамовы дагэтуль не далі выніку і былі прыпынены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі