У Беларусі шукаюць 17 чалавек, якія заблукалі ў лесе

У Беларусі шукаюць 17 чалавек, якія заблукалі ў лесе

17 чалавек, якія заблукалі ў лесе, шукаюць у Беларусі. Такую лічбу ў гутарцы з агенцтвам БЕЛТА назваў афіцыйны прадстаўнік МУС Георгій Еўчар.

"Сёння міліцыя шукае 17 чалавек, і палова з іх адшукваецца больш за 10 сутак. Як паказвае практыка і як кажуць аператыўнікі, шанцаў знайсці гэтых людзей жывымі становіцца з кожным днём менш, але будзем спадзявацца толькі на лепшае", — заявіў прадстаўнік МУС.

Па яго словах, ад пачатку года было каля 300 паведамленняў пра знікненне грыбнікоў і ягаднікаў. 70% паведамленняў прыпала на верасень. Больш за ўсё людзей, кажа Еўчар, згубілася ў лясах Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Пераважная большасць заблукалых — гэта людзі сталага ўзросту, каля 70-80 гадоў. Найстарэйшай з іх — 91 год, гэта жыхарка Бабруйшчыны.

Найбольшы розгалас атрымалі пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка ў Белавежскай пушчы. Аперацыя па яго пошуку працягваецца. На цяперашні час акрамя валанцёраў у ёй задзейнічаныя каля 500 міліцыянтаў. Хлопчык пайшоў у грыбы ў суботу 16 верасня і дадому не вярнуўся. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі