У Беларусі са школьнікаў пачалі рыхтаваць аператараў дронаў

Заняткі ў секцыі ў Мазыры

Заняткі ў секцыі ў Мазыры / mazyr.by

У Мазыры са школьнікаў пачалі рыхтаваць аператараў дронаў. Адбываецца гэта на базе мясцовай філіі Беларускага добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, дзе адкрылі "секцыю па дрон-рэйсінгу". Газета "Жыццё Палесся" адзначае, што Мазыр стаў першым горадам у Гомельскай вобласці, у якім вучняў старэйшых класаў бясплатна знаёмяць з дронамі і вучаць імі кіраваць.

У Беларускім добраахвотным таварыстве садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту не хаваюць, для чаго патрэбнае новаўвядзенне — для падрыхтоўкі будучых аператараў беспілотнікаў для Узброеных сіл. Да канца года ў Беларусі адкрыецца 10 такіх секцый (яны ўжо ёсць у сталіцы і ў кожнай вобласці). У мазырскай секцыі навучаецца 8 чалавек (на занятках яны былі ў камуфляжнай форме) і іх колькасць плануюць павялічыць.

У канцы верасня старшыня цэнтральнага савета Беларускага добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту генерал-маёр Андрэй Некрашэвіч заявіў, што з 2024-га яго арганізацыя выконвае падрыхтоўку аператараў беспілотнікаў. "Па нашых разліках, да 2026 года мы зможам цалкам забяспечыць сілавыя структуры аператарамі дронаў", — дадаў ён.

У Беларусі са школьнікаў пачалі рыхтаваць аператараў дронаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі