У Беларусі распрацоўваюць канцэпцыю падатковай амністыі

У Беларусі рыхтуюць падатковую амністыю / pexels.com
У Беларусі рыхтуюць падатковую амністыю / pexels.com

У Беларусі распрацоўваюць канцэпцыю падатковай амністыі ды новыя нацыянальныя стандарты па супрацьдзеянні хабарніцтву. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Па яго словах, якія перадае прэс-служба Генпракуратуры, у нашай краіне распрацаваны комплекс мер па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Прыярытэтнымі напрамкамі на 2023-2025 гады называюцца аптымізацыя сістэмы дзяржзакупак і закупак за кошт уласных сродкаў, удасканаленне інстытутаў адказнасці за карупцыю, у тым ліку юрыдычных асоб, прававая асвета.

Для далейшага ўдасканалення фінансавага кантролю за актывамі службовых асоб урад з ініцыятывы Генпракуратуры стварыў міжведамасную працоўную групу. Яна вывучае магчымасць увядзення электроннага дэкларавання даходаў і маёмасці.

"Акрамя таго, у цяперашні час распрацоўваецца канцэпцыя падатковай амністыі, якая прадугледжвае вызваленне ад адказнасці асоб пры добраахвотным дэклараванні схаваных даходаў і актываў", — заявіў генпракурор. Падатковая амністыя, на яго думку, дапаможа папярэдзіць карупцыйныя злачынствы, звязаныя з легалізацыяй незаконных даходаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі