У Беларусі радыкальных зменаў падатковага заканадаўства не прадбачыцца
![У Беларусі радыкальных зменаў падатковага заканадаўства не прадбачыцца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_675130_big.jpg.webp?itok=wULdVj2N)
У Беларусі радыкальных зменаў падатковага заканадаўства ў 2017 годзе не прадбачыцца. Пра гэта заявіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.
"Мы прыхільнікі таго, каб ніякіх рашучых змен не было. Напэўна, больш радыкальных змен, чым адбыліся ў гэтым годзе, не прадугледжваецца", — цытуе словы міністра БелаПАН. Налівайка падкрэсліў, што найбольш значным змяненнем сёлета было ўвядзенне 1 ліпеня электронных рахункаў-фактур.
Паводле слоў Сяргея Налівайкі, Міністэрства па падатках і зборах цяпер актыўна працуе з Міністэрствам фінансаў над падрыхтоўкай праекта змяненняў у Падатковы кодэкс.
![У Беларусі радыкальных зменаў падатковага заканадаўства не прадбачыцца](/sites/default/files/paragraphs/image/000021485487bigbelta.jpg)
Фота: БЕЛТА