У Беларусі прызначылі дату, калі пачнуць судзіць памерлага Уладзіміра Катрука

У РБ вырашылі пачаць судзіць не толькі жывых, але і памерлых

У РБ вырашылі пачаць судзіць не толькі жывых, але і памерлых / pixabay.com

У Беларусі прызначылі дату, калі пачнуць судзіць памерлага Уладзіміра Катрука. Украінца, які памёр у 2015-м у Канадзе ва ўзросце 93 гадоў, абвінавачваюць у генацыдзе. Вярхоўны суд РБ паведамляе, што судовае разбіральіцтва па яго крымінальнай справе пачне 8 лютага. 

Яшчэ пры жыцці Катрука абвінавачвалі па справе спалення ў 1943 годзе беларускай вёскі Хатынь разам з яе жыхарамі. Ён гэта адмаўляў.

Пра тое, што ў РБ пачнуцца завочныя суды не толькі над жывымі, але і над памерлымі, генпракурор Андрэй Швед заявіў у канцы зімы 2023-га. Паводле яго слоў, судзіць збіраюцца катаў, якія пазбеглі адказнасці — нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых. Бальшавіцкіх катаў судзіць не будуць — камуністычныя злачынствы ў Беларусі не расследуюцца.

У Беларусі прызначылі дату, калі пачнуць судзіць памерлага Уладзіміра Катрука
Уладзімір Катрук

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі