У Беларусі прафесійных скаржнікаў змогуць судзіць

У Беларусі прафесійных скаржнікаў змогуць судзіць

У Беларусі прафесійных скаржнікаў змогуць судзіць за неабгрунтаваныя звароты ў адну і тую ж арганізацыю тры і больш разоў на год. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць у нашай краіне з 23 студзеня 2016 года.

Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", акрамя неабгрунтаваных зваротаў у арганізацыі і да індывідуальных прадпрымальнікаў, прафесійных скаржнікаў могуць пакараць за скаргу, у якой утрымліваюцца заведама непраўдзівыя звесткі. Паводле рашэння суда з іх могуць спагнаць выдаткі, якія панеслі арганізацыя ці ІП у сувязі з разглядам звароту. Праўда, іх трэба будзе пацвердзіць дакументальна. Гэтая норма ўтрымліваецца ў нядаўняй пастанове Саўміна.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі