У Беларусі працягвае працаваць кожны чацвёрты пенсіянер

У Беларусі працягвае працаваць кожны чацвёрты пенсіянер

У Беларусі працягвае працаваць кожны чацвёрты пенсіянер. Гэта больш за 651 тысячу чалавек (25,1% ад агульнай колькасці пенсіянераў у краіне — 2 млн 527,1 тысячы чалавек). Жанчын удвая больш, чым мужчын — 438,4 тысячы і 212,8 тысячы чалавек. Пра гэта БЕЛТА паведаміла Ларыса Яшкова, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Ва ўзросце 80-89 гадоў працуюць 458 жанчын і 536 мужчын, ва ўзросце больш за 90 гадоў — 6 жанчын і 13 мужчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі