Вы тут

У Беларусі перахварэлі на COVID-19 не менш за 1725 медыкаў

Беларускія медыкі / sb.by

У Беларусі перахварэлі на COVID-19 не менш за 1725 медыкаў. Гэта вынікае са справаздачы кіраўніка Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслава Шылы. Паводле яго слоў, названая лічба — гэта колькасць зваротаў ад работнікаў сістэмы аховы здароўя аб аказанні матэрыяльнай дапамогі. Яны задаволены. Агулам з прафсаюзнага страхавога фонду было выплачана 1 мільён 189 тысяч рублёў, паведамляе 1prof.by.

Падкрэсліваецца, што дапамога са згаданага фонду аказваецца толькі тым, у каго працягласць лячэння ад каранавіруснай інфекцыі складала больш за 21 дзень. Сума, якая выплачвалася медыку, залежыла ад цяжкасці захворвання.

Матэрыяльную дапамогу работнікам, якія перахварэлі на COVID-19, аказвалі і першасныя прафсаюзныя арганізацыі.

Можна дапусціць, што насамрэч медыкаў перахварэла значна больш за 1725. Была інфармацыя, што на травень 2020-га каранавірус выявілі ў 1,5 тысячы медыкаў Віцебскай вобласці. У красавіку заразіліся 90 супрацоўнікаў сталічнай хуткай меддапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.