Вы тут

У аўторак Міністэрства аховы здароўя аб'явіць пра мільён тэстаў на каранавірус

За суткі дадаліся 315 новых выпадкаў заражэння / БЕЛТА

У Беларусі яшчэ чатыры ахвяры каранавіруса. На раніцу 29 чэрвеня ў нашай краіне памерла 387 чалавек з пацверджаным COVID-19, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Зафіксавана ўжо 61790 выпадкаў COVID-19 (+315 за апошнія суткі). Паправіліся і выпісаны з бальніц 45213 пацыенты (+186).

Паводле афіцыйных звестак, праведзена ўжо 992007 тэстаў на каранавірус (+12207). Такім чынам, хутчэй за ўсё, ужо ў аўторак Міністэрства аховы здароўя аб'явіць пра мільён тэстаў на каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.