Вы тут

У Беларусі павысяцца цэны на малако, кефір, смятану, тварог і сыр

У Беларусі падымаюць цэны на малочную прадукцыю / БЕЛТА

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю дазволіла прадаўцам, вытворцам і пастаўшчыкам дазволілі да 31 жніўня падняць цэны на малако і малочную прадукцыю. 

Малако і малочныя прадукты ўваходзяць у спіс сацыяльна значных тавараў. У лютым на такія тавары забаранілі падымаць кошты, а з 1 сакавіка можна было павышаць не больш як на 0,2% у месяц. 

За студзень-чэрвень малако і малочныя прадукты ў краіне падаражэлі на 1,7%. Агулам жа інфляцыя за гэты перыяд склала 5,8%.

Цяпер вытворцам і гандлярам дазволілі падняць цэны на малако, кефір, смятану, тлусты тварог, нятлусты тварог, цвёрды сыр, паўцвёрдыя сыры, жывёльнае масла. Максімальна дапушчальнае павышэнне — 4,9% да коштаў на 28 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.