У Беларусі павысіліся шанцы на алімпійскія медалі

У Беларусі павысіліся шанцы на алімпійскія медалі

У Беларусі павысіліся шанцы на алімпійскія медалі. І ўсё дзякуючы таму, што ў праграму зімовых Гульняў 2022 года ў Пекіне дадалі камандную лыжную акрабатыку. Такое рашэнне прыняў выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Агулам у праграму Алімпіяды ўключылі шэсць новых дысцыплін: мужчынскія і жаночыя спаборніцтвы па фрыстайле ў акрабатыцы, змяшаныя камандныя спаборніцтвы па фрыстайле ў акрабатыцы, змяшаны камандны турнір у скачках з трампліну, змяшаная эстафета ў шорт-трэку, спаборніцтвы па сноўборд-кросе сярод змяшаных каманд і жаночыя адзіночныя спаборніцтвы па бабслею. Пекін-2022 будзе мець самую збалансаваную праграму з кропкі гледжання гендарнай роўнасці, паколькі прысутнічае рэкордная колькасць дысцыплін з удзелам жанчын.

"Прессбол" адзначае, што зборная Беларусі выйграе ў акрабатыцы алімпійскія медалі рэгулярна з 1998 года (у сольнай лыжнай акрабатыцы ў мужчын і жанчын). 

У Беларусі павысіліся шанцы на алімпійскія медалі
Фота: olympic.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі