У Беларусі патанула 452 чалавекі

За час сёлетняй спёкі ў Беларусі патанула 452 чалавекі, паведамляе “Камсамолка”. Болей за 70% з іх былі ў нецвярозым стане. Таксама людзі гінуць на вадзе, бо плаваюць на надзіманых матрасах. Як сведчаць спецыялісты АСВОД, такія матрасы прызначаныя толькі для таго, каб адпачываць на ад на беразе. Шмат хто з людзей на іх тоне, бо перакульваецца і ўжо не можа выплысці на бераг. Нядаўна быў выпадак, калі хлопчык загінуў на вачах бацькоў: ён не ўмеў плаваць, а яму дазволілі паляжаць у вадзе на матрасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі