У Беларусі паставяць ужо 8-ы помнік Папу Яну Паўлу ІІ

16 кастрычніка ў вёсцы Нарач мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асвеціць помнік Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ.
Гэта падзея прымеркавана да 30-й гадавіны пачатку пантыфікату Вялікага Папы. Помнік вышынёю ў 2,3 м будзе ўстаноўлены каля касцёла святога Андрэя Апостала.

Асвячэнне адбудзецца пасля святой Імшы у 18.45, у час абрання Яна Паўла ІІ, паведамляе catholic.by.

Да гэтага часу помнікі Папу былі пастаўленыя ў 7 гарадах Беларусі: Мосары, Маладзечне, Валожыне, Ракаве, Шуміліне, Мёрах і Віцебску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі