У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 15 чалавек

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 15 чалавек

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 15 чалавек, паведамляе spring96.org. Агульная іх колькасць дасягнула 160-ці. Такой колькасці палітзняволеных у незалежнай Беларусі яшчэ не было.

У спіс палітвязняў дадалі чатырох чалавек, якія абвінавачваюцца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу "Масавыя беспарадкі": Дзяніса Жука, Руслана Парфёнава, Аляксандра Цярэшку, Ірыну Шчасную. Астатнія абвінавачваюцца па артыкуле 342 КК "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак": Сяргей Ярашэвіч, Алег Корбан, Дзмітрый Карабейнік, Рыгор Саладоўнікаў, Арцём Вінакураў, Аляксей Санчук, Ігар Повараў, Яўген Юшкевіч, Таццяна Якельчык, Уладзіслаў Марціновіч, Іван Андрушойц (ён яшчэ абвінавачваецца ў "несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі", ч. 2 арт. 349 КК).

Беларускія праваабаронцы заяўляюць пра "палітычна матываваны пераслед". Яны патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення іх крымінальных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі