У Беларусі падрыхтавалі праект канцэпцыі па развіцці ЖКГ да 2025 года

У Беларусі падрыхтавалі праект канцэпцыі па развіцці ЖКГ да 2025 года

У Беларусі падрыхтаваны праект канцэпцыі для ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, на адкрыцці рэспубліканскага семінара па ўдасканаленні сістэмы ЖКГ заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

Таксама ў нашай краіны прызнана мэтазгодным стварыць інстытут па пытаннях ЖКГ пры Нацыянальнай акадэміі навук. Спецыялісты падрыхтавалі шэраг праектаў нарматыўна-прававых актаў, накіраваных на ўдасканаленне эканамічных, арганізацыйных і прававых асноў функцыянавання ЖКГ. 

Па словах Калініна, праекты будуць абмеркаваныя на семінары, потым іх дапрацуюць з улікам абмеркавання і перададуць на разгляд кіраўніку дзяржавы. 

Чыноўнік спаслаўся на сацыялагічнае апытанне, праведзенае інфармацыйна-аналітычным цэнтрам сёлета ў траўні. Згодна з ім, больш за 60% грамадзян задаволеныя працай арганізацый ЖКГ, а колькасць негатыўных ацэнак знізілася на 18% да ўзроўню 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі