У Беларусі падаражэе хлеб, малако і гарэлка, а ў Мінску яшчэ і праезд

Урад Беларусі плануе ў бліжэйшым часе павысіць рознічныя кошты на хлеб і хлебабулачныя вырабы, а таксама тавары малочнай групы. Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч. Хлеб падаражэе на 2,5-3%, а малако на 2% у жніўні і на 2% у верасні, паведамляе “Інтэрфакс”. Адашкевіч таксама паведаміў, што з сённяшняга дня на 3% падаражэла гарэлка. Акрамя тако, як паведамлялася раней, рашэннем сталічных уладаў у Мінску павышаныя тарыфы на ўсе віды грамадскага транспарта.

У аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро адна паездка будзе каштаваць 600 рублёў, а для льготнікаў — 300 рублёў. Згодна з рашэннем сталічных улад, ізноў будзе ўведзены праязны на два віды транспарта, уключаючы метро, коштам 31500 рублёў. У аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсаў цяпер адна паездка будзе каштаваць 900, для ільготнікаў — 450.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі