Вы тут

У Беларусі пад зачыстку недзяржаўных грамадскіх арганізацыі патрапіў кёрлінг

Які лёс чакае беларускі кёрлінг? / facebook.com/BelarusianCurlingAssociation/

У Беларусі пад зачыстку недзяржаўных грамадскіх арганізацыі патрапіў нават кёрлінг. Міністэрства юстыцыі ініцыявала ліквідацыю "Беларускай асацыяцыі кёрлінгу". Гэта вынікае з раскладу разгляду спраў на сайце Вярхоўнага суда. Іск Мінюста разгледзяць 16 лістапада.

Відаць, для "Беларускай асацыяцыі кёрлінгу" пагроза ліквідацыі стала неспадзяванкай. "Не разумеем, з чаго б раптам, якія прычыны", кажуць там. На канец месяца ў НДА запланавана справаздачна-выбарчая канферэнцыя.

service.court.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.