У Беларусі пачынае дзейнічаць закон аб альтэрнатыўнай службе

У Беларусі пачынае дзейнічаць закон аб альтэрнатыўнай службе

З 1 ліпеня ў Беларусі пачынае дзейнічаць закон аб альтэрнатыўнай службе. Ён рэгулюе адносіны, звязаныя з праходжаннем альтэрнатыўнай службы замест вайсковай. Новаўвядзенне будзе даступнае толькі тым, хто не можа прымаць прысягу і насіць зброю праз свае рэлігійныя перакананні. Адной заявы пра гэта будзе мала, неабходна абгрунтаваць сваё хадайніцтва, напісаць аўтабіяграфію, прадаставіць іншыя матэрыялы.

Такія маладыя людзі будуць займацца грамадска карыснай дзейнасцю. Іх адправяць праходзіць службу ў арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнай сферы, сельскай і лясной гаспадаркі, жыллёва-камунальнай, у арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам, рамонтам дарог, чыгуначных шляхоў. "Альтэрнатыўшчыкаў" могуць прыцягваць да ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Беларусам з вышэйшай адукацыяй на альтэрнатыўнай службе давядзецца прабыць 2 гады, без вышэйшай адукацыі — 3 гады. Днямі ўрад зацвердзіў палажэнне аб парадку і ўмовах праходжання грамадзянамі альтэрнатыўнай службы, а таксама пра парадак і ўмовы выплаты страхавых сум па абавязковым дзяржаўным страхаванні грамадзян, якія праходзяць такую службу.

Ухілістам ад альтэрнатыўнай службы пагражае да 5 гадоў зняволення.

Дарэчы, як паведаміў РІА "Новости" міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, пакуль жадаючых праходзіць альтэрнатыўную вайсковую службу налічваецца не больш за 20 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі