У Беларусі пачалі весці рэестр турыстычных кампаній
![У Беларусі пачалі весці рэестр турыстычных кампаній](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1482698478fotolia.jpg.webp?itok=R6ZzTHl_)
У Беларусі пачалі весці рэестр суб'ектаў турыстычнай дзейнасці. З 24 студзеня дзейнічае абноўлены закон "Аб турызме". У адпаведнасці з ім Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі і пачаў складаць рэестр.
У спісе, апублікаваным на сайце міністэрства, налічваецца 246 турыстычных кампаній. Там змешчана асноўная інфармацыя пра іх. Рэестр будзе абнаўляцца.