У Беларусі пачалася комплексная праверка баявой гатоўнасці войска

У Беларусі пачалася комплексная праверка баявой гатоўнасці войска

У Беларусі пачалася комплексная праверка баявой гатоўнасці войска. 30 студзеня адпаведнае распараджэнне даў міністр абароны Віктар Хрэнін. Галоўнай мэтай праверкі з'яўляецца вызначэнне гатоўнасці падраздзяленняў выконваць задачы ва ўмовах абстаноўкі, якая хутка змяняецца. Вызначаюцца і здольнасці органаў ваеннага кіравання, камандзіраў кіраваць падначаленымі ім вайсковымі часткамі, інфармуе прэс-служба Мінабароны.

Комплексная праверка будзе адбывацца на палігонах і "асобных участках мясцовасці". Вайскоўцам давядзецца пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы і ўначы, і ўдзень — у населеных пунктах, у лясах. Будуць правераныя тэхніка, узбраенні, сістэмы забеспячэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі