У Беларусі не скарацілі дырэктыўнае крэдытаванне, а рэзка яго павялічылі

У Беларусі не скарацілі дырэктыўнае крэдытаванне, а рэзка яго павялічылі

У Беларусі ў 2020 годзе не толькі не скарацілі дырэктыўнае крэдытаванне, а рэзка яго павялічылі. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал @lukanomika.

У 2020 годзе збіраліся выдаць не больш за 740 млн рублёў нярынкавых крэдытаў (пад мінімальныя адсоткі), а ў выніку атрымалася ўтрая больш — да 2,4 млрд рублёў. Адпаведны дакумент быў прыняты 31 снежня і апублікаваны толькі цяпер. 75% дырэктыўных крэдытаў (1,8 млрд рублёў) прадпрыемствы атрымалі выключна па рашэннях Аляксандра Лукашэнкі, рэшта — па рашэннях ураду і мясцовых органаў улады.

Дырэктыўнае крэдытаванне — гэта фактычна пераразмеркаванне грошай ад прыбытковых прадпрыемстваў да стратных, каб яны не збанкрутавалі. Зніжэнне яго аб'ёмаў было адной з рэкамендацый Міжнароднага валютнага фонду ўладам Беларусі, якая гучала шмат гадоў. І ўрад яго скарачаў. Пачатковы ліміт на  2016 год складаў 2,8 млрд рублёў, на 2017-ы — 1,9 млрд рублёў, на 2018 год — 1,24 млрд рублёў, на 2019 год — 800 млн рублёў (яго двойчы павялічвалі — да 900 млн і 984 млн рублёў). У 2020-м увогуле ад дырэктыўнага крэдытавання збіраліся адмовіцца.

Эксперты прагназуюць, што банкі не змогуць падтрымліваць дырэктыўнае крэдытаванне дзяржпрадпрыемстваў, паколькі самі адчуваюць праблемы з ліквіднасцю.

У Беларусі не скарацілі дырэктыўнае крэдытаванне, а рэзка яго павялічылі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі