У Беларусі не пакажуць матч Eўра-2024 з удзелам зборнай Украіны
![Тэлебачанне, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/tv-4308537_1280.jpg.webp?itok=WzN-2PUq)
Тэлебачанне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Тэлеканал СТБ прыбраў з праграмы трансляцый адзін з сённяшніх матчаў футбольнага чэмпіянату Еўра-2024. Гаворка ідзе пра сустрэчу зборных Украіны і Румыніі.
Гульня пачнецца 17 чэрвеня ў 16:00. Яшчэ зранку матч быў пазначаны ў праграме перадач СТБ. Аднак пасля 11-й гадзіны ён адтуль знік — застаўся толькі паядынак паміж аўстрыйцамі і французамі. Няма гэтага матча і ў праграме тэлеканала РТР-Беларусь — там пакажуць толькі гульню камандаў Бельгіі ды Славакіі.
Раней на СТБ абяцалі паказаць усе паядынкі футбольнага чэмпіянату Еўропы ў адпаведнасці з турнірнай сеткай.
У праграме перадач на пятніцу, 21 чэрвеня, пакуль яшчэ ёсць наступны матч зборнай Украіны — супраць Славакіі.
Пра тое, што тэлеканал СТБ стаў афіцыйным партнёрам па трансляцыі УЕФА чэмпіянату Еўропы па футболе-2024, стала вядома перад самым адкрыццём чэмпіянату.
![У Беларусі не пакажуць матч Eўра-2024 з удзелам зборнай Украіны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/futbol-1706-2.png.webp?itok=-uqaMrdq)
![У Беларусі не пакажуць матч Eўра-2024 з удзелам зборнай Украіны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/futbol-1706-3.png.webp?itok=iOeFzmBQ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.