Вы тут

У Беларусі на 25 рублёў павялічаць памер мінімальнай зарплаты

Фота: БЕЛТА

У Беларусі на 25 рублёў павялічаць памер мінімальнай зарплаты. У адпаведнасці з пастановай Саўміна (№ 870 ад 5 снежня), з 1 студзеня 2019 года яна складзе 330 рублёў, інфармуе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Памер мінімальнай зарплаты ў нашай краіне павялічваецца адзін раз на год. Ва ўрадзе плануюць рабіць гэта кожны квартал, інфармуе tut.by. Прэм'ер-міністр Сяргей Румас заяўляў, што мінімальную зарплату да пачатку 2020-га трэба павысіць да мінімальнага спажывецкага бюджэту. Для розных сацыяльных груп іх памеры розныя. Мінімальнага спажывецкага бюджэту маладой сям'і з трох чалавек (377 рублёў), сям'і з чатырох чалавек (амаль 348 рублёў), пенсіянераў (349 рублёў), працаздольнага насельніцтва (446 рублёў) мінімальная зарплата ў пачатку наступнага года не дасягне.