У Беларусі можа з’явіцца дэпартамент па ядзернай бяспецы

Разглядаецца пытанне аб стварэнні ў структуры Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дэпартамента ядзернай бяспекі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. Паводле яго слоў, прапановы па структуры, функцыях, мэтах і задачах дэпартамента міністэрства накіравала на разгляд адпаведным дзяржаўным органам. Стварэнне дэпартамента ядзернай бяспекі ў структуры МНС залежыць ад прыняцця афіцыйнага рашэння аб пачатку будаўніцтва АЭС.

Разам з тым, як зазначыў Навіцкі, у міністэрстве функцыянуе дэпартамент па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і ядзернай энергетыцы, які, акрамя іншага, займаецца пытаннямі ядзернай бяспекі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі