Вы тут

У Беларусі могуць дазволіць "ананімныя" электронныя кашалькі

pravo.by

У Беларусі плануецца вызначыць правілы, якія дазволяць уладальнікам электронных кашалькоў не праходзіць ідэнтыфікацыю. Пра эта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення плацёжнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Таццяна Рускевіч.

Паводле яе словаў, асноўныя прынцыповыя падыходы да вызначэння рэжыму "ананімнага" электроннага кашалька ўзгодненыя з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Цяпер вядзецца праца над тэхнічнымі дэталямі дакументаў з улікам пазіцыі Мінэста па форме ўвядзення зменаў у дэкрэт №6.

Прадстаўніца Нацбанка адзначыла, што змены ў дэкрэт №6 рыхтаваліся даўно, бо трэба было ўлічыць рызыкі, звязаныя з выкарыстаннем электронным грошай у супрацьпраўных мэтах. Цяпер сілавыя ведамствы ўжо зразумелі, што пры выкарыстанні "разумных парогаў і прапрацаваных абмежаванняў" можна легальна выкарыстоўваць электронныя кашалькі без ідэнтыфікацыі.

У канцы 2014 года дэкрэтам №6, скіраваным на барацьбу з незаконным абаротам наркотыкаў, была ўведзеная абавязковая ідэнтыфікацыя для ўладальнікаў электронным кашалькоў на тэрыторыі Беларусі. Адзначаецца, што пасля такой меры істотна скараціўся аб'ём разлікаў электроннымі грашыма на беларускім рынку.