Вы тут

У Беларусі ліквідуюць беларускі камітэт міжнароднай арганізацыі ICOMOS

Беларускі камітэт ICOMOS існуе з 2002 года / facebook.com/icomosby

У Беларусі збіраюцца ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Беларускі камітэт міжнароднага савета па помніках і месцах (ICOMOS)". Разгляд справы аб ліквідацыі ў Вярхоўным судзе прызначаны на 15 верасня. Іск падало Міністэрства юстыцыі.

Дзейнасць ICOMOS прысвечана ахове культурна-гістарычных месцаў па ўсім свеце. У Беларусі арганізацыя займаецца праблемамі захавання і рэстаўрацыі гістарычных аб'ектаў. Міжнародная арганізацыя была створана ў 1965 годзе, беларускі камітэт арганізаваўся ў 2002-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.