У Беларусі кіраўнікам абласцей дазволілі пастраляць з артылерыйскіх гармат

У Беларусі кіраўнікам абласцей дазволілі пастраляць з артылерыйскіх гармат

Кіраўнікі аблвыканкамаў і іх намеснікі, адказныя за тэрытарыяльную абарону, паўдзельнічалі ў зборы "Вайсковая бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь". Ён праводзіўся на базе 51-й артылерыйскай брыгады. Прысутнічаў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Як інфармуе БЕЛТА, акрамя тэарытычных заняткаў, былі і практычныя. На палігоне пад Асіповічамі адбыліся стрэльбы з мінамётаў і супрацьтанкавых гармат. Стаяла задача павышэння ўзроўню індывідуальнай падрыхтоўкі кіраўнікоў.

"Нам прадставілася магчымасць пастраляць з артылерыйскіх гармат, — кажа старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. — Пажадана, каб гэта не прыгадзілася ў жыцці, але гэта трэба ведаць кожнаму мужчыне, абаронцу Айчыны".

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 20.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі