У Беларусі інваліды і дзеці змогуць абслугоўвацца ў цырульнях без чаргі

У Беларусі набылі моц новыя правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства гандлю. Новая рэдакцыя дакументаў дапоўнілася новымі раздзеламі, у якіх, у прыватнасці, замацаваныя асаблівасці аказання бытавых паслугаў сельскім комплексным прыёмным пунктам па прыёме замоваў на бытавыя паслугі, а таксама па падарункавых сертыфікатах і абанементах.

Сярод іншых навінаў — урэгуляванне парадку дзеяння перасоўных комплексаў па сервісным абслугоўванні аўтамабіляў. Гэтая новая паслуга аўтасервісу была прапанаваная бізнэс-супольнасцю. Таксама ўрэгуляваны парадак аказання тэхнічнай дапамогі на дарогах і арэнды транспартных сродкаў.

Новыя правілы вызначаюць абавязак выканаўцы пазначаць кошт бытавой паслугі ў беларускіх рублях.

Апроч таго, у дакуменце прапісана, што інваліды І групы, інваліды з парушэннем апорна-рухальнага апарата ІІ і ІІІ групы маюць права на абслугоўванне ў цырульнях і фотамайстэрнях без чаргі. Такое ж права даецца дзецям да 18 гадоў.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі