Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек. Гэта Аляксандр Гуліда, Уладзімір Сільвановіч, Канстанцін Прусаў, Яўген Банцэвіч, Уладзімір Матвейчык, Яўген Віславух, Аляксандр Базараў.
Яны асуджаныя за абразу Лукашэнкі і паклёп на яго, распаўсюд персанальных даных міліцыянтаў, каментары ў сацсетках па "справе Зельцэра", абразу прадстаўнікоў улады і г.д.
Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі на сёння — 1089 чалавек.