У Беларусі часова будзе анамальна цёплае надвор'е, пахаладанне — у нядзелю

У Беларусі часова будзе анамальна цёплае надвор'е, пахаладанне — у нядзелю

У Беларусі на бягучым тыдні будзе анамальна цёплае надвор'е з дажджамі, а месцамі і з мокрым снегам. Сярэдняя тэмпература паветра будзе перавышаць норму на 3-8 градусаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам атлантычных цыклонаў. У аўторак, 17 лістапада, раніцай і ўдзень амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, раніцай месцамі магчымы мокры снег. Тэмпература паветра складзе ў начныя гадзіны ад мінус 2 да 4 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 3-8 цяпла, на Брэстчыне — да 10 градусаў.

У сераду, 18 лістапада, уначы ўжо будзе 2-9 градусаў са знакам плюс, удзень — 6-13. Прагназуюцца дажджы, туман. Падобнае надвор'е будзе назірацца і ў чацвер, 19 лістапада. Толькі ў дзённыя гадзіны будзе крыху халадней.

У пятніцу, 20 лістапада, чакаецца моцны вецер, з парывамі да 15-20 метраў за секунду. Уначы тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў цяпла, удзень — 5-10. Пройдуць дажджы. У суботу, 21-га, амаль па ўсёй Беларусі працянуцца кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы мокры снег. Будзе моцны вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак можа скласці ад 1 да 7 градусаў са знакам плюс.

Пахаладанне пачнецца з нядзелі, 22 лістапада. Уначы будзе да 4 градусаў ніжэй за нуль.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі